БЕЛ Ł РУС

У Шклоўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лафетам. Пацярпелі чатыры чалавекі

30.06.2023 / 9:5

Nashaniva.com

Сур'ёзная аварыя здарылася каля 20:00 у чацвер на аўтадарозе М-8 паблізу вёскі Еўдакімавічы, як паведамляе абласная міліцыя.

Скрыншот відэа

38-гадовы кіроўца «Пежо», рухаючыся з лафетам, на якім перавозіў BMW, страціў кіраванне.

Машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з мікрааўтобусам «Фальксваген», які ад удару з'ехаў у кювет.

У бальніцу даставілі абодвух кіроўцаў, пасажырку «Фальксвагена» і пасажыра «Пежо».

Скрыншот відэа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула