БЕЛ Ł РУС

У Францыі затрымалі галоўнага трэнера «ПСЖ»

30.06.2023 / 13:43

Nashaniva.com

Крыстоф Галцье затрыманы па справе аб расавай дыскрымінацыі.

Крыстоф Галцье. Фота Tim Clayton / Getty Images

Галоўнага трэнера «ПСЖ» Крыстофа Галцье змясцілі пад варту ў Ніцы разам са сваім сынам. Прычына — справа аб расавай дыскрымінацыі, пра якую стала вядома некалькі месяцаў таму пасля ўцечкі з пошты Жульена Фурнье, экс-дырэктара футбольнага клуба «Ніца». Галцье трэніраваў гэты клуб у 2021-2022 гадах.

У лістах Фурнье казаў пра размовы з Галцье, у якіх той скардзіўся на колькасць «чорных і мусульман» у камандзе, як паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно. Новости».

Сёння трэнер і яго сын (таксама экс-супрацоўнік клуба) былі выкліканыя ў Ніцу і былі змешчаныя пад варту на час дачы паказанняў.

Пасля гэтага Галцье могуць альбо адпусціць, альбо адправіць у суд. 56-гадовы трэнер можа быць прыцягнуты да адказнасці за акты «дыскрымінацыі па прыкмеце расы або рэлігіі».

Згодна з артыкулам 225-1 Крымінальнага кодэкса Францыі па ёй пагражае да 3 гадоў турмы і штраф у памеры 45 000 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула