БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пажадаў калектыву Нацыянальнага аэрапорта чыстага блакітнага неба. Як кажуць, ёсць нюанс

1.07.2023 / 10:42

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з яго 40-годдзем.

«Галоўная паветраная гавань Беларусі па праве лічыцца яе візітнай карткай. Менавіта адсюль пачынаецца знаёмства падарожнікаў з нашай краінай — высокатэхналагічнай, прыгожай і гасціннай», — гаворыцца ў віншаванні.

«Год за годам тут адточваецца майстэрства спецыялістаў, укараняюцца перадавыя тэхналогіі абслугоўвання пасажыраў і грузаў, забяспечваюцца высокія стандарты бяспекі і камфорту, — адзначыў Лукашэнка. — Усё гэта — карпатлівая штодзённая праца адказнай і прафесійнай каманды, аб’яднанай адной мэтай — быць найлепшымі ў сваёй справе».

Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам Нацыянальнага аэрапорта Мінск моцнага здароўя, чыстага блакітнага неба і заваявання новых вышынь.

23 мая 2021 года беларускія ўлады прымусілі сесці ў Мінску рэйс Афіны — Вільня. Тады былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Як вынік, беларускім самалётам было забаронена лётаць у іншыя краіны Еўропы, а еўрапейскія авіякампаніі сталі аблятаць Беларусь. Гэта прывяло для велізарных стратаў беларускай авіяцыйнай галіны. 

Беларускія самалёты лётаюць цяпер збольшага ў Расію. Так што неба над Беларуссю сапраўды амаль чыстае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула