БЕЛ Ł РУС

«Сутнасць разумеем, форму не прымаем». Зборная Францыі звярнулася да пратэстоўцаў

1.07.2023 / 11:31

Nashaniva.com

Футбалісты заклікалі жыхароў спыніць беспарадкі і гвалт на вуліцах краіны. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце, які ў сваім твітары апублікаваў Кіліян Мбапэ.

Фота: Antonio Borga/Eurasia Sport Images/Getty Images

«Як і ўсе французы, мы былі ўзрушаныя жорсткай смерцю юнага Наэля. Пасля гэтай трагічнай падзеі мы сталі сведкамі праявы народнага гневу, сутнасць якой разумеем, але форму не можам ухваліць. <…> Гвалт нічога не вырашае, тым больш што ён непазбежна і нястомна абарочваецца супраць тых, хто яго выказвае, іх сем'яў, блізкіх і суседзяў. Гэта ваша ўласнасць, якую вы разбураеце, вашы кварталы, вашы гарады», — сказана ў лісце.

Удзельнікі беспарадкаў падпальваюць будынкі і аўтамабілі, урываюцца ў крамы па ўсёй краіне, у тым ліку ў Марселі, Ліёне, Тулузе, Страсбургу, Лілі і Парыжы, у адным з прыгарадаў якога — Нантэры — і загінуў 17-гадовы падлетак.

Непаўналетні Наэль, алжырац па паходжанні, у аўторак раніцай быў спынены паліцэйскім патрулём за рулём аўтамабіля Mercedes за парушэнне правілаў і застрэлены. Паліцыянты спачатку заявілі, што падлетак спрабаваў збіць іх, але на апублікаваным пазней відэа здарэнне выглядае інакш.

З тых часоў кожную ноч французскія гарады ахопліваюць беспарадкі. Арыштаваныя сотні чалавек.

Чытайце таксама:

Чацвёртая ноч беспарадкаў у Францыі з-за смерці падлетка: улады прыцягнулі 45 тысяч паліцэйскіх, сотні людзей затрыманыя

Макрон пакінуў саміт ЕС праз беспарадкі ў Францыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула