БЕЛ Ł РУС

У Мёрскім раёне мужчына збіраў парэчкі і праваліўся ў 8-метровы калодзеж

1.07.2023 / 17:0

Nashaniva.com

Увечары 30 чэрвеня ў вёсцы Стары Пагост Мёрскага раёна мужчына збіраў парэчкі з куста ў двары прыватнага дома і не заўважыў, што непадалёк знаходзіцца закінуты калодзеж.

Пасля няўдалых спробаў выбрацца самастойна чалавек стаў клікаць на дапамогу. Аднавясковец, які праходзіў міма, выклікаў ратавальнікаў.

«Мужчына знаходзіўся ў бетонным калодзежы круглай формы дыяметрам 1 метр на глыбіні каля 8 метраў. Вады ў калодзежы было прыкладна на адзін метр», — паведаміла прэс-служба МНС.

Чалавека даставілі ў бальніцу з дыягназам «пераахаладжэнне».

Чытайце таксама:

У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек

На пліце разарваўся афганскі казан. Два чалавекі атрымалі апёкі

Адляцеў на 40 метраў і выжыў: у Гомелі матацыкліст урэзаўся ў таксі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула