БЕЛ Ł РУС

Жыццю беларускіх пасажыраў з аўтобуса, што перакуліўся ў Польшчы, нічога не пагражае — консул

5.07.2023 / 14:32

Nashaniva.com

Консул Беларусі ў Бяла-Падлясцы Уладзіслаў Хало кажа, што некалькіх грамадзян даставілі ў лячэбныя ўстановы. Цяпер у бальніцы горада Бяла-Падляска знаходзяцца 4 чалавекі.

Фота: twitter.com/PBialska

«Цяпер мы звязаліся з доктарам, які растлумачыў сітуацыю. Дзякуй богу, там нічога [страшнага] няма. Там наймалодшы — 14-гадовы падлетак. Экстраннай нейкай дапамогі не трэба. Усё ў гэтым плане досыць прасочваецца і нармальна вырашаецца. Гэтых чатырох чалавек дыягнастуюць на прадмет таго, ці могуць яны працягнуць далей шлях», — цытуе словы Хало БелТА.

Ён удакладніў, што калі б была неабходнасць у экстраннай дапамозе, то была б магчымасць задзейнічаць і беларускі бок. Польскі Цярэспаль знаходзіцца недалёка ад беларускага Брэста. З абласнога цэнтра маглі б даслаць хуткую дапамогу, і тады пацярпелых аператыўна б даставілі на лячэнне ў Беларусь, арганізаваўшы перасадку на мяжы. Але такіх мер не спатрэбілася.

Дыпламатам ужо ўдалося звязацца з польскім перавозчыкам. Ён уступіў запасны аўтобус. І неўзабаве грамадзяне змогуць далей ехаць па сваім маршруце. Аўтобус скіроўваўся з Беларусі ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.

Аўтобус з беларускімі турыстамі перавярнуўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад польскага горада Цярэспаль. Ён ехаў з Гомеля ў аэрапорт Модлін пад Варшавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула