БЕЛ Ł РУС

Беларусаў дапусцілі да Азіяцкіх гульняў, на якіх яны пройдуць кваліфікацыю да Алімпіяды-2024. Але ёсць дзве ўмовы

8.07.2023 / 13:26

Nashaniva.com

Беларускія і расійскія спартсмены выступяць на сёлетніх Азіяцкіх гульнях у Ханчжоу.

Каля 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі выступяць на Азіяцкіх гульнях, на якіх змогуць прайсці кваліфікацыю на Алімпіяду-2024.

На Азіяцкіх гульнях яны будуць выступаць у нейтральным статусе і не змогуць спаборнічаць за медалі.

Турнір пройдзе з 23 верасня да 8 кастрычніка, як паведамляе «Трыбуна».

Праз вайну ва Украіне беларускія спартоўцы пакуль збольшага пазбаўленыя магчымасці браць удзел у адборы да Алімпіяды-2024, што пройдзе ў Парыжы. Напрыклад, беларусаў не дапусцілі да Еўрапейскіх гульняў у Кракаве, дзе разыгрываюцца ліцэнзіі на Алімпіяду. Цяпер, здаецца, пытанне адбору будзе вырашанае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула