БЕЛ Ł РУС

У Канадзе фермера аштрафавалі за эмодзі «палец уверх»

8.07.2023 / 16:54

Nashaniva.com

У Канадзе суд аштрафаваў фермера Крыса Ахтэра за невыкананне кантракта. Таго падвяло легкадумнае стаўленне да выкарыстання эмодзі.

Фота ілюстрацыйнае

Рэч у тым, што фермеру тэкставым паведамленнем прыйшоў запыт на пастаўку 86 тон лёну ад патэнцыйнага пакупніка. У паведамленні была фраза «калі ласка, пацвердзіце кантракт на лён», на якую фермер адказаў эмодзі «палец уверх». Пакупнік вырашыў, што такім чынам фермер пагадзіўся на здзелку. Аднак Ахтэр лён так і не прывёз, таму пакупнік падаў на яго ў суд.

На дзіва, суд стаў на бок пакупніка, хаця фермер заявіў, што адказаўшы «пальцам уверх» проста пацвердзіў, што атрымаў кантракт. Суддзя прызначыў фермеру штраф у памеры 82 тысяч канадскіх даляраў (61 тысяча даляраў ЗША).

Са слоў суддзі, эмодзі можна выкарыстаць у якасці лічбавага подпісу, бо суд «не павінен перашкаджаць развіццю тэхналогій».

Чытайце таксама:

WhatsApp увёў метад перадачы даных на аснове QR-кода

Японская авіякампанія прапануе кліентам браць адзенне напракат, каб скараціць выдаткі на правоз багажу

Жыхар Непала пабіў свой чацвёрты сусветны рэкорд, спусціўшыся на руках па 75 прыступках

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула