206 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу
206 мігрантаў за суткі спрабавалі нелегальна прабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі, як паведамляе прэс-служба польскай памежнай службы.
Паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, сярод тых, хто спрабаваў трапіць у Польшчу, былі грамадзяне Марока, Індыі, Гвінеі.
22 чалавекі вярнуліся назад у Беларусь, пабачыўшы памежны патруль. Група з сямі чалавек паводзіла сябе агрэсіўна і кідала ў памежнікаў камяні. Ніхто пры гэтым не пацярпеў.
Чытайце таксама:
Амаль сотня мігрантаў прарвалася з Беларусі на тэрыторыю Польшчы
Польшча накіроўвае дадатковыя сілы паліцыі для аховы граніцы з Беларуссю