БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскім раёне людзі пацярпелі ў выніку пажару на запраўцы

8.07.2023 / 21:38

Nashaniva.com

Двух мужчын шпіталізавалі з апёкамі цела рознай ступені цяжкасці, як паведаміў Следчы камітэт.

Кіроўца мікрааўтобуса прывёз для запраўкі два бытавыя газавыя балоны. Нягледзячы на тое, што гэта забаронена, супрацоўнік запраўкі стаў запаўняць балоны прапанам.

Пры запраўцы аднаго з балонаў адбылося ўзгаранне. У выніку аплавілася заправачная калонка і загарэўся мікрааўтобус. Кіроўца і супрацоўнік станцыі, якія спрабавалі самастойна ліквідаваць узгаранне, атрымалі сур'ёзныя апёкі.

Чытайце таксама:

У Слуцку п'янага бяспраўніка затрымлівалі са стральбой

Скокнуў у ваду і зламаў шыю: мужчына памёр на вачах у дзяцей

У Браслаўскім раёне трое п'яных мужчын перакулілася на лодцы. Адзін з іх патануў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула