БЕЛ Ł РУС

У Гомелі зноў рамантуюць ганак аблвыканкама. На яго папярэдні рамонт патрацілі 400 тысяч даляраў

11.07.2023 / 15:5

Nashaniva.com

Улады абласнога цэнтра за апошнія гады пабудавалі прыбіральню за мільён даляраў, мачту для сцяга за паўмільёна, адрамантавалі ганак аблвыканкама за $400 тысяч.

Чытачы «Радыё Свабода» прыслалі відэа, на якім відаць чарговыя рамонтныя работы на ганку Гомельскага аблвыканкама.

«Гэты скандальны ганак рамантавалі ў 2015 годзе за вялізныя грошы. Зрабілі там падагрэў і падсвечванне. Цяпер зноў рамонт? За чые грошы банкет?» — запытаўся чытач.

На сайце дзяржаўных закупак у маі 2023 года быў абвешчаны тэндар на рамонт ганка аблвыканкама. З тэндара вынікала, што на «дэмантаж і рамонт 142,5 кв. м гранітнай абліцоўкі» ганка патрэбна 105 тысяч рублёў (больш за 35 тысяч даляраў). На 11 ліпеня на сайце дзяржаўных закупак напісана, што тэндар не адбыўся. Але рамонт ганка ідзе.

У 2015 годзе ганак аблвыканкама ў Гомелі ўжо рамантавалі. Тады на гэта выдаткавалі 400 тысяч даляраў. Першапачатковы кошт рамонту ўказвалі ў эквіваленце мільёна даляраў. Гэта выклікала абурэнне ў грамадскасці і медыя. У выніку рамонт каштаваў 400 тысяч.

За гэтыя грошы «зменшылі стромкасць схілаў ганка шляхам пабудовы падпорных сценак», пабудавалі сістэму адвядзення дажджавой вады, зрабілі падагрэў і «ландшафтнае падсвечванне». Падсвяцілі не толькі ганак, але і ялінкі каля яго.

Сам ганак зрабілі гранітным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула