Расія адрэагуе на ўступленне Швецыі ў НАТА гэтак жа, як і на ўступленне Фінляндыі — Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў папярэдзіў, што Расія будзе прымаць меры ў адказ на ўступленне Швецыі ў НАТА.
Дзмітрый Пяскоў. Фота: Shamil Zhumatov / Pool Photo via AP
Кажучы пра наступствы для бяспекі Расіі пры ўступленні Швецыі ў НАТА, прадстаўнік Крамля заўважыў, што яны будуць «негатыўнымі адназначна».
Што да рэакцыі Масквы, то Пяскоў сказаў, што Расія ў адказ прыме «меры, аналагічныя тым, якія праектуюцца, якія плануюцца ў кантэксце ўжо праведзенага ўступлення Фінляндыі».
Фінляндыя афіцыйна стала членам НАТА з 4 красавіка 2023 года. Нечым істотным на гэта адказаць Расія не змагла да гэтай пары.
Чытайце таксама:
Эрдаган пагадзіўся разблакаваць уступленне Швецыі ў НАТА
Эрдаган запатрабаваў за падтрымку ўступлення Швецыі ў НАТА прыёму Турцыі ў Еўрасаюз
У Фінляндыі паказалі, як выглядае паркан на мяжы з Расіяй. У народзе яго празвалі «сабачым вальерам»