БЕЛ Ł РУС

Расія атакавала Украіну 20 «Шахедамі»

13.07.2023 / 08:25

Nashaniva.com

Паветраныя сілы Украіны адсправаздачыліся пра начную ракетную атаку.

Паведамляецца, што Расія атакавала Украіну 20 «Шахедамі» з паўночна-ўсходняга і з паўднёва-ўсходняга напрамкаў. Таксама былі запушчаныя дзве крылатыя ракеты «Калібр» з Чорнага мора і адна балістычная «Іскандэр-М» з акупаванага Крыма.

У выніку баявой працы ўсе 20 дронаў былі знішчаныя, таксама былі збітыя два «Калібры». Наконт «Іскандэра» інфармацыя ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула