БЕЛ Ł РУС

Расійскія памежнікі анулююць візы ў фінскіх турыстаў, якія едуць па бензін

13.07.2023 / 13:33

Nashaniva.com

Расійскія памежныя службы пачалі ануляваць візы на памежным пункце Варціус у Кухма. Начальнік памежнага паста Ёўка Кінунен паведаміў, што з панядзелка было зарэгістравана некалькі выпадкаў вяртання ў Фінляндыю людзей, якія перасеклі мяжу, як піша Yle.fi.

У панядзелак днём расійскія ўлады пачалі адмаўляць ва ўездзе і ануляваць візы.

Такое ж паведамленне паступіла і з памежнага пункта Куўсама. Вядома прынамсі пра адзін выпадак анулявання візы.

Відавочна, тамтэйшыя ўлады ацэньваюць, для чаго выдалі візу і для чаго яе выкарыстоўваюць. Напрыклад, выкарыстоўваць візу толькі ў мэтах запраўкі нельга, — кажа Кінунен, маючы на ўвазе выпадкі, калі падарожнік атрымліваў адмову ва ўездзе.

Раней вясной Расія анулявала візы некалькіх фінаў на паўднёва-ўсходняй мяжы. Тады расійская амбасада ў Хельсінкі заявіла, што гэта былі адзінкавымі выпадкамі.

У Лапландыі на памежных пунктах такіх выпадкаў не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула