БЕЛ Ł РУС

У калоне «вагнераўцаў», што рухаецца на Маскву, заўважылі машыны з беларускімі нумарамі

13.07.2023 / 14:19

Nashaniva.com

У калоне ПВК «Вагнер», якая выехала з палявых лагераў, ёсць аўтобусы з беларускімі нумарамі. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграме расійскі ваенкар Аляксандр Коц.

Скрыншот відэа

«ПВК «Вагнер», падобна, пачала перадыслакацыю з палявых лагераў. Доўгая калона без цяжкай тэхнікі рухаецца па трасе М4 у бок Масквы ў суправаджэнні паліцыі. Як паведамляюць падпісчыкі, у калоне ёсць аўтобусы з беларускімі нумарамі, што можа ўскосна казаць пра пункт прызначэння», — напісаў Коц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула