БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, ад чаго памерла 44-гадовая Ларыса Маршалава

13.07.2023 / 16:21

Nashaniva.com

12 ліпеня стала вядома пра раптоўную смерць 44-гадовай беларускай актрысы тэатра-студыі кінаакцёра Ларысы Маршалавай. Сёння расійскі тэлеграм-канал Shot са спасылкай на свае крыніцы назваў і прычыну смерці. 

Выявілася, што ў актрысы адарваўся тромб. Дактары не змаглі нічога зрабіць, і 44-гадовая артыстка раптоўна памерла.

Развітанне з Маршалавай пройдзе 14 ліпеня ў тэатры-студыі кінаакцёра ў Мінску. 

Ларыса Маршалава здымалася ў беларускіх і расійскіх фільмах і серыялах. На рахунку актрысы дзясяткі карцін. У 2022 годзе выйшаў беларускі фільм «Забароненая група» з яе ўдзелам, сёлета — расійскі міні-серыял «Салавейка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула