БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння падаражэў на капейку

19.07.2023 / 13:08

Nashaniva.com

Затое расійскі рубель і юань патаннелі.

Фота: «Наша Ніва»

На таргах на біржы 19 ліпеня даляр вырас на 1,29 капейкі да 3,0336 беларускага рубля. Амерыканская валюта даражэе трэція таргі запар.

Расійскі рубель знізіўся на 0,83 капейкі да 3,3261 за 100 адзінак.

Кітайскі юань патаннеў на 0,10 капейкі да 4,2104 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула