БЕЛ Ł РУС

Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар. Праз гэта 87-гадовая маці палітвязня сёння не трапіла да яго на спатканне

20.07.2023 / 14:44

Nashaniva.com

Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 2 гады і 10 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі №1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму №4. 

За час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. 

Стала вядома, што сёння 87-гадовая маці палітвязня спрабавала патрапіць да сына на спатканне, дазволенае яму раз на год. Але ў турме ёй паведамілі, што Яўген змешчаны ў карцар да 23 ліпеня. Пры гэтым у ДВП запэўнілі, што яна можа ехаць на сустрэчу. Праз гэта і праз доўгую дарогу з Мінску да Магілёву ў жанчыны пагоршыўся стан здароўя і моцна падняўся ціск.

Падтрымайце Яўгена: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўгену Ігаравічу Афнагелю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула