БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі канферэнцый

20.07.2023 / 21:53

Nashaniva.com

У матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда, які прайшоў у Баку, «Дынама» прайграла баснійскаму «Жалезнічару» з лікам 1:2.

Скрыншот відэатрансляцыі

У першым матчы была нічыя 2:2. Таму «Дынама» пакідае турнір.

У гэтыя хвіліны ў венгерскім Д'ёры праходзіць матч у адказ паміж гродзенскім «Нёманам» і «Вадуцам» (Ліхтэнштэйн). Гарадзенцы выйграюць 1:0, у першым матчы яны таксама выйгралі (2:1). 

Калі «Нёман» пройдзе ў другі этап, то яго супернікам будзе мальтыйскі «Бальцан», які ў першым раўндзе Лігі Еўропы прайграў славенскаму «Дамжале».

З другога раўнду на наступным тыдні пачне барацьбу жодзінскае «Тарпеда». Яго супернік — кіпрскі АЕК з Ларнакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула