БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што Польшча хоча адарваць частку Беларусі

21.07.2023 / 13:40

Nashaniva.com

Кіраўнік Расіі сёння зрабіў некалькі заяў. Некаторыя з іх тычыліся і Беларусі.

Уладзімір Пуцін і яго памочнік Міхаіл Арэшкін. Фота: Ramil Sitdikov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін заявіў, што заходнія тэрыторыі цяперашняй Польшчы — гэта падарунак Сталіна палякам. «Нашы сябры ў Варшаве крыху забыліся пра гэта, мы нагадаем», — сказаў ён.

Развязванне вайны Польшчай супраць Беларусі азначае і вайну супраць Расіі, дадаў кіраўнік Расіі.

«Польшча хоча пад натаўскім парасонам адарваць частку заходняй тэрыторыі Украіны і Беларусі, гэта небяспечная гульня», — схлусіў Пуцін.

Ён традыцыйна пайшоў у гістарычны экскурс, заявіўшы, што Польшча ў 1920 годзе захапіла частку Літвы, «адарвала ў Расіі яе гістарычныя землі, скарыстаўшыся грамадзянскай вайной, удзельнічала ў раздзеле Чэхаславакіі ў 1938 г».

«Калі польскія часткі ўвойдуць у Львоў або іншыя тэрыторыі Украіны — яны там і застануцца. Прычым назаўжды», — пагрозліва заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула