БЕЛ Ł РУС

Падчас вобшуку ў мінскай архікафедры святароў білі — «Белсат»

21.07.2023 / 18:31

Nashaniva.com

Падчас ператрусу 13—14 ліпеня ў плябаніі мінскага архікафедральнага касцёла сілавікі збівалі ксяндзоў, паведамляе на падставе сведчання сваіх крыніц «Белсат».

Архікафедральны касцёл у Мінску. Фота: Aliaksandr Antanovich / vecteezy.com

Паводле крыніц «Белсата», сілавікі збівалі тых святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары.

Паводле інфармацыі групы «Хрысціянская візія», факты збіцця святароў мелі месца і раней, аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю або распавядаць дэталі здарэнняў.

Чытайце таксама:

У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску

Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Звольнілі пробашча кафедральнага касцёла ў Мінску, які служыў там 20 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула