БЕЛ Ł РУС

Саудаўскі клуб прапаноўвае 700 мільёнаў еўра за Мбапэ за адзін сезон

24.07.2023 / 15:39

Nashaniva.com

Прычым «Аль-Хіляль» гатовы бясплатна адпусціць Кіліяна ў «Рэал» пасля аднаго сезона ў клубе.

Кіліян Мбапэ. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image

Саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» прапануе 700 мільёнаў еўра за форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ за адзін сезон і потым праз год адпусціць бясплатна ў «Рэал». Пра гэта паведамляе sports.ru cа спасылкай на журналіста CBS Джэймса Бенджа.

Калі Мбапэ захоча атрымаць больш працяглы кантракт у Саудаўскай Аравіі, «Аль-Хіляль» гатовы пайсці на гэта.

«ПСЖ» не ўзяў Мбапэ ў турнэ па Японіі праз адмову падаўжаць кантракт і намеры пакінуць клуб у 2024 годзе свабодным агентам. Парыжане гатовыя выслухаць прапановы, каб прадаць Мбапэ гэтым летам.

Раней у «Аль-Хіляль» перайшлі партугалец Рубен Невіш і серб Сяргей Мілінкавіч-Савіч.

Чытайце таксама:

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

Месі згуляў першы матч за новы клуб. І адразу забіў гол

Галкіпера зборнай Італіі збілі і абрабавалі ва ўласным доме

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула