У Беларусі ўвялі дзяржманаполію на інкасацыю
У Беларусі ўказам Лукашэнкі №225 ад 24 ліпеня 2023 года ўводзіцца дзяржманаполія на інкасацыю наяўных грашовых сродкаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Abw.by
Згодна з дакументам, «інкасацыя наяўных грашовых сродкаў, перавозка наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў адносяцца да відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы», гаворыцца ў афіцыйным каментары да дакумента.
«Рэалізацыя гэтага выключнага права ўскладзена на ААТ «Белінкасгруп». Ствараецца цэнтралізаваная лагістычная сістэма перавозкі каштоўнасцяў пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг, вызначаюцца паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку арганізацыі і ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці», — таксама сказана ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Прыёрбанк мяняе валюту разлікаў па сістэме Visa
Калі купюры ў абменніку не спадабаюцца, могуць і не вярнуць. Што яшчэ ў новых правілах
Калі раней некаторыя даляры ў абменніках не бралі, то зараз прымуць — у банках змены