БЕЛ Ł РУС

Дубль Месі дапамог фларыдскаму «Інтэру» разграміць «Атланту»

26.07.2023 / 7:28

Nashaniva.com

Аргенцінскі форвард забіў у другім матчы запар.

Месі перайшоў у «Інтэр Маямі» пасля 18-ці сезонаў у «Барселоне» і двух сезонаў у «ПСЖ». Фота: Hector Vivas / Getty Images

Сёння ўначы «Інтэр Маямі» разграміў у другім туры Кубка ліг «Атланту» з лікам 4:0. Ліянэль Месі, які перайшоў у фларыдскі клуб у чэрвені, вызначыўся ў другім матчы запар.

Ён спачатку аформіў дубль на 8-й і 22-й хвіліне, а потым у другім тайме асіставаў фінскаму паўабаронцу Роберту Тэйлару.

«Інтэр Маямі» з дзвюма перамогамі выйшаў у плэй-оф турніру.

Чытайце таксама:

Месі згуляў першы матч за новы клуб. І адразу забіў гол

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула