БЕЛ Ł РУС

Мэр Масквы заявіў пра начную атаку беспілотніка

28.07.2023 / 6:49

Nashaniva.com

Спроба атакі варожага беспілотніка была зроблена ў ноч на пятніцу, ён быў збіты сіламі Мінабароны РФ. Пра гэта паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін, піша ТАСС.

Пасля атакі беспілотнікаў 24 ліпеня па-за будынкам Мінабароны РФ быў відаць дым. Фота з тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ»

«Уначы была зроблена спроба атакі варожага беспілотніка, які быў збіты сіламі Міністэрства абароны. Разбурэнняў і пацярпелых няма», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

24 ліпеня паведамлялася пра ўдары беспілотнікаў па двух нежылых будынках у Маскве. 

Тады быў пашкоджаны будынак побач з Міністэрствам абароны, яшчэ адзін беспілотнік трапіў у бізнэс-цэнтр «Леруа Мерлен».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула