БЕЛ Ł РУС

13-я калона вагнераўцаў заехала ў Беларусь

28.07.2023 / 09:17

Nashaniva.com

У калоне каля 80 машын. Таксама быў заўважаны шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэннем колераў лукашэнкаўцаў і гербам.

Па трасе М5 ад Бабруйска ў напрамку Асіповічаў рухаецца 13-я калона наймітаў ПВК «Вагнер», якая налічвае як мінімум 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, паведамляе «Беларускі Гаюн».

У калоне прысутнічаюць бронеаўтамабілі «Шчупак» («Чакан»), бензавозы, ПАЗ, аўтобусы, КамАЗы тэнтаваныя і бартавыя, фуры і Уралы, пікапы і легкавыя аўто, некалькі тралаў, грузавік з маніпулятарам і «буханкі».

Характэрна, што некаторыя бронеаўтамабілі рухаюцца са змененай задняй часткай — у выглядзе КУНГа, на які нанесены крыж, як санітарная машына. Таксама ў калоне быў заўважаны шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэннем колераў лукашэнкаўцаў і гербам.

Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР або РФ, у суправаджэнні ДАІ. Калона праязджае Асіповічы і далей, як і ўсе папярэднія, пойдзе ў напрамку лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль.

Чытайце таксама:

«Тушонкі з'елі больш, чым за ўсё жыццё». У чатах сваякоў вагнераўцаў расхвальваюць умовы, у якіх яны жывуць у Беларусі

Літва пры неабходнасці гатовая закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй у любы момант — МУС

Арастовіч: Мэтай вагнераўцаў могуць стаць Вільня ці Дзвінск

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула