БЕЛ Ł РУС

Жанчына напісала яўку з павіннай, але яе ўсё роўна асудзілі за марш 2020 года

28.07.2023 / 10:31

Nashaniva.com

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска асудзілі Алену Мілаеву паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Міліцэйскі кардон. Марш 25 кастрычніка 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў ёй адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Алена напісала яўку з павіннай — як сцвярджаецца ў судовай пастанове, яўка была напісана добраахвотна. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску ўдзельнічала ў пратэснай акцыі і выходзіла на праезную частку. Яе апазналі па фотаздымках з акцыі пратэсту, знойдзеных у інтэрнэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула