Топ-менеджару камп'ютарнай кампаніі інкрымінуюць 1100 паведамленняў у «экстрэмісцкіх чатах»
Мінчуку выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах КК.
СК паведамляе, што 46-гадовы мінчук з кастрычніка 2020 года да красавіка 2022 года «абражаў» у інтэрнэце Лукашэнку, найвышэйшых службовых асоб, супрацоўнікаў СК і суддзяў.
Усяго мужчына напісаў больш за 1100 розных паведамленняў у экстрэмісцкіх чатах.
У снежні 2022 года яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Мінчуку выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах КК:
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 391 (абраза суддзі).
Паведамляецца, што мужчына займаў кіруючую пасаду ў буйной кампаніі, якая займаецца пастаўкай камп'ютарнай тэхнікі.