БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне дзяўчынка скакала цераз вогнішча, нарабілася бяды

1.08.2023 / 11:6

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў панядзелак у аграгарадку Тарасенкі.

Ілюстрацыйнае фота

Дзяўчынка з двума братамі гасцявала ў бабулі. Дзеці гулялі пры вогнішчы ля дома, паведамляе мясцовае выданне «Віцьбічы».

Дзяўчынка спрабавала пераскочыць цераз вогнішча і, спатыкнуўшыся, звалілася ў яго.

Бабуля адразу патэлефанавала маці дзяцей і жанчына, прыехаўшы з працы, сама адвезла дачку ў бальніцу.

Школьніца шпіталізавана з апёкамі рознай ступені цяжкасці каля 23% цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула