Парыж абвясціў пра эвакуацыю французаў з Нігера
Улады Францыі абвясцілі пра пачатак эвакуацыі сваіх грамадзян і грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў з Нігера, паведамілі ў МЗС Рэспублікі. Пачаць эвакуацыю плануюць 1 жніўня.
Фота: Photo by Djibo Issifou/picture alliance via Getty Images
«Улічваючы сітуацыю ў Ніамеі, гвалт, які адбыўся пазаўчора насупраць нашага пасольства, і закрыццё паветранай прасторы, якое пазбаўляе нашых суайчыннікаў магчымасці пакінуць краіну самастойна, Францыя рыхтуе эвакуацыю сваіх і еўрапейскіх грамадзян, якія жадаюць пакінуць краіну», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Вайскоўцы ў Нігеры абвясцілі пра звяржэнне прэзідэнта
Пераварот у Нігеры: у прыхільнікаў путчыстаў заўважылі расійскія сцягі