БЕЛ Ł РУС

Новыя станцыі мінскага метро адкрыюць да канца 2024 года

1.08.2023 / 14:13

Nashaniva.com

У выніку трэцяя лінія будзе налічваць сем станцый: ад «Юбілейнай плошчы» да «Слуцкага гасцінца».

Станцыя «Кавальская слабада». Фота: «Наша Ніва»

Новыя станцыі трэцяй лініі мінскага метро плануюць адкрыць да канца 2024 года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў, піша Reform.by.

«Ступень гатоўнасці трох станцый і электрадэпо «Слуцкае» высокая. Практычна выкананы маналітныя працы. Прыступілі да аздаблення і мантажу абсталявання, працягваюцца работы па абуладкаванні верхняй часткі. Да ўводу станцыі рыхтуюцца да канца наступнага года», — сказаў ён.

У выніку трэцяя лінія будзе налічваць сем станцый: ад «Юбілейнай плошчы» да «Слуцкага гасцінца».

Тым часам ужо пачынаецца будаўніцтва другой паловы гэтай лініі. Ідуць праектныя падрыхтоўчыя працы для запуску механізаванага горнапраходчага комплексу. Вядзецца перанос інжынерных сетак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула