Прызначылі новага дырэктара ў Брэсцкую крэпасць
У Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» памяняўся кіраўнік. Новым дырэктарам стаў Аляксандр Каркатадзэ. Яго прадставіў супрацоўнікам першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, піша «Брэсцкі веснік».
Валерый Грамада ўручае Аляксандр Каркатадзэ пасведчанне
Аляксандр Каркатадзэ ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» працуе з 2003 года. 13 гадоў ён займаў пасаду загадчыка філіяла «Музей 5 форт».
Ранейшы дырэктар мемарыяла, Рыгор Бысюк, займаў гэтую пасаду з 2012 года.
Чытайце таксама:
Лукашэнкаўская прапаганда святкуе вызваленне Брэста «ад войскаў НАТА»
Пры раскопках у Брэсцкай крэпасці знайшлі парэшткі некалькіх чалавек
Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку