БЕЛ Ł РУС

Беларусы ў Гданьску выпусцілі прыгожыя стыкеры на беларускай мове

1.08.2023 / 23:22

Nashaniva.com

Беларуская анлайн-крама ўпрыгажэнняў і адзення «Мара» выпусціла цудоўныя стыкеры на беларускай мове. Іх кошт — 20 злотых (5 еўра), паведамляе CityDog.io.

Беларуская анлайн-крама ўпрыгажэнняў і адзення «Мара» знаходзіцца ў Гданьску. Цяпер там можна замовіць не толькі цішоткі з надпісамі і прыгожыя каралі, але і стыкеры на беларускай мове. У сэце 12 налепак з аўтэнтычнымі сімваламі і каларытнымі малюнкамі.

«У іншай краіне важна захаваць беларускую культуру і этнічную ідэнтычнасць, а таксама бачыць сваіх. Гэта наша мэта», — напісана ў акаўнце крамы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от MARA • упрыгожванні і адзенне (@mara_krama)

Каштуе прыгажосць 20 злотых (5 еўра). Замовіць можна праз асабістыя паведамленні ў інстаграм-акаўнце крамы.

Чытайце таксама:

Расійская блогерка адкрыла ў Мінску кавярню са свечкамі. А яшчэ з’явіўся прыгожы іспана-аўстралійскі рэстаран і зачыніўся вінны бар

Гардэроб спявачкі: паўсядзённыя ўборы і сцэнічныя вобразы, натхнёныя Gucci і Дэвідам Боўі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула