БЕЛ Ł РУС

УСУ выбілі ворага з пазіцый у раёне Андрэеўкі каля Бахмута — Генштаб

2.08.2023 / 11:58

Nashaniva.com

Украінскія войскі выбілі ворага з пазіцый на поўдні ад Андрэеўкі, што ў раёне Бахмута.

«На Бахмуцкім кірунку нашы войскі працягваюць весці наступальныя дзеянні на поўдзень ад горада Бахмут. У ходзе вядзення сіламі абароны наступальных дзеянняў праціўнік вымушана адышоў з пазіцый на поўдні ад Андрэеўкі, беспаспяхова спрабаваў аднавіць страчанае становішча паўночней і заходней, а таксама на паўночным захадзе ад Курдзюмаўкі. Цяжкія баі працягваюцца», — паведамляе «Украінская праўда».

Таксама сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваючыся на дасягнутых рубяжах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула