БЕЛ Ł РУС

Беларусаў у Літве за паўгода паболела на 10 тысяч

2.08.2023 / 15:43

Nashaniva.com

Цяпер у краіне пражывае 58 тысяч нашых суайчыннікаў.

Фота: «Наша Ніва»

Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, 1 ліпеня ў Літве пражывалі 195 550 замежнікаў, а ў студзені 2023 г. іх было 189 411. Паводле новых звестак за паўгоддзе, скарацілася колькасць украінцаў у Літве, але яны па-ранейшаму складаюць самую вялікую суполку замежнікаў, піша Delfi.

На пачатку ліпеня 2023 года ў Літве было 84 734 украінцы, на пачатку 2023 г. — 94 891. Імаверна, змены звязаныя з пераменамі ў міграцыі грамадзян Украіны.

За паўгода вырасла колькасць беларусаў у Літве. Калі ў студзені іх было 48 804, то на пачатку ліпеня ўжо — 58 347.

Нязначна павялічылася колькасць расейцаў. На пачатку года ў Літве было 15 706 расейцаў, а ў сярэдзіне — 16 193.

Паводле звестак на 1 ліпеня 2023 года, замежнікі ў Літве складалі 6,83% усіх жыхароў краіны (у студзені 6,67%).

Чытайце таксама:

У Літве пражывае ўжо да 60 тысяч беларусаў. Але ва ўладаў краіны ёсць засцярога

Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця новай беларускамоўнай школы

Вільня ці Варшава? Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў гэтых сталіцах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула