У Магілёве пашкодзілі машыну. Камеры паказалі, што адбылося гэта вельмі дзіўным спосабам ВІДЭА
У Магілёве ўладальнік аўтамабіля выявіў на сваёй машыне пашкоджанні і выклікаў ДАІ, выказаўшы здагадку, што хтосьці ўчыніў ДТЗ і ўцёк. Але калі даішнікі прагледзелі відэа з камер назірання, то сітуацыя аказалася нестандартнай.
На відэа відаць мужчына, які ноччу перасоўваўся па праезнай частцы дваровай тэрыторыі вельмі спецыфічным спосабам.
Прасядзеўшы на дарозе больш за 20 хвілін, мужчына паспрабаваў устаць, але не выстаяў і ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль, пагнуўшы ягонае крыло.
Чытайце таксама:
Ля Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі
Мінчук, каб забрацца ў чужую машыну, выкарыстаў каналізацыйны люк
ДТЗ у Іванаўскім раёне: 19-гадовы кіроўца загінуў, дзяўчаты шпіталізаваныя