Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы чатырохгадовай дзяўчынцы
Дзяўчынцы патрабавалася перасадка сэрца, але яна была занадта маленькай для такой сур'ёзнай аперацыі.
Фота: Мінздароўя
У РНПЦ дзіцячай хірургіі праведзена аперацыя па імплантацыі штучнага жалудачка сэрца дзіцяці чатырох гадоў, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі расказаў, што дзяўчынка была ў лісце чакання на перасадку сэрца, аднак яе стан пагаршаўся. На жаль, пры дыягназе дылатацыйная кардыяміяпатыя і з вагой 13 кг, а таксама іншымі ўскладненнямі правесці аперацыю па перасадцы донарскага органа спецыялісты не маглі.
Заставаўся адзіны шанец — імплантацыя штучнага жалудачка сэрца. Нягледзячы на ўсе складанасці правядзення аператыўнага ўмяшання, постаперацыйны перыяд праходзіць спакойна.
Канстанцін Драздоўскі. Фота: Мінздароўя
Узначаліў аперацыйную брыгаду галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Канстанцін Драздоўскі, асіставаў яму вядомы кардыяхірург з Турцыі прафесар Уміт Керван.
Гэта адна з самых унікальных аперацый у Еўропе і другая такая аперацыя ў краіне. Першае дзіця было старэйшае — на момант аперацыі яму было шэсць гадоў. Першая аперацыя была праведзеная ў 2022 годзе.