БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўдарылі па Херсоне. Загінула жанчына

7.08.2023 / 9:23

Nashaniva.com

«Цяжкая ноч для Херсона. Расійская армія працягвае абстрэльваць дамы херсонцаў у цэнтральнай частцы горада», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Ахоплены агнём дзевяціпавярховік у Херсоне. Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Па яго словах, каля 00:50 расіяне абстралялі жылы дом, у выніку чаго ў васьмі жыхароў дыягнаставалі сітуацыйную неўратычную рэакцыю. Аднаго чалавека шпіталізавалі.

Падчас тушэння пажару пацярпела двое ратавальнікаў — іх даставілі ў бальніцу з агульным перагрэвам цела.

Праз паўгадзіны расіяне працягнулі абстрэльваць горад. У выніку трапляння артснарада ў дом загінула 59-гадовая жанчына, 60-гадовы мужчына атрымаў кантузію.

Каля 03:15 дом зноў быў атакаваны — 93-гадовая жанчына атрымала раненні. З мінна-ўзрыўной траўмай і кантузіяй яе шпіталізавалі.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак удакладніў, што ноччу расіяне ўдарылі па жылым 9-павярховіку, ён таксама паказаў фота ахопленага агнём дома, як піша «Украінская праўда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула