Мінздароўя назвала прычыну шпіталізацыі дзіцяці з самалёта Масква — Мінск
Стан дзіцяці, праз якога самалёт Масква — Мінск здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску, стабільны.
Фота: Мінздароўя
Дзіця шпіталізавана ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр з прычыны вострай віруснай інфекцыі з павышэннем тэмпературы, паведаміла Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Віцебскія медыцынскія спецыялісты праводзяць неабходныя абследаванні, дзіця працягвае лячэнне.
Як паведамлялася, самалёт «Белавія», які ляцеў з Масквы ў Мінск, здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску ў сувязі з тым, што дзіцяці-пасажыру стала блага. Пасля аварыйнай пасадкі дзіця забрала хуткая. Экіпажу аказалі неабходную дапамогу па дазапраўцы паветранага судна, і самалёт адправіўся далей сваім маршрутам.