БЕЛ Ł РУС

У маскоўскім аэрапорце Унукава масавая затрымка рэйсаў. У небе беспілотнікі

11.08.2023 / 10:29

Nashaniva.com

Ва Унукаве масавая затрымка рэйсаў на вылет і прылёт. Як мінімум шасці самалётам не дазволена пасадка, яшчэ 16-ці затрыманы ўзлёт. Аналагічная сітуацыя была сёння ноччу з-за падазроных лятальных апаратаў у небе, піша тэлеграм-канал Mash.

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Украіны

Папярэдне вядома, што ў аэрапорце зноў увялі план «Дыван». Частка самалётаў кружыць у небе, іншая — збіраецца ў запасныя аэрапорты ў Дамадзедаве і Шарамецьеве.

Проста цяпер самалёт з Санкт-Пецярбурга стаў кружыць каля аэрапорта, чакаючы інфармацыю ад дыспетчараў.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы тэсціруюць новы беспілотнік

Пад Курскам з беспілотніка скінулі выбуховыя прылады

Мінабароны Расіі заявіла пра атаку 13 дронаў на Маскву і Севастопаль

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула