БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне мужчына вісеў на правадах на вышыні 7 метраў

11.08.2023 / 21:13

Nashaniva.com

Як расказалі ў МНС, увечары 10 жніўня ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што патрабуецца дапамога ў спуску з вышыні мужчыны паблізу вёскі Кальнікі Смалявіцкага раёна.

«Мужчына, знаходзячыся на лецішчы, залез на слуп ліній электраперадач, заблытаўшыся ў правадах, павіс на слупе, а самастойна спусціцца не змог. Каб спусціць чалавека на зямлю, выкарыстоўвалі аўтадрабіны», — адзначылі ў ведамстве.

Урэшце супрацоўнікі МНС знялі мужчыну з вышыні 7 метраў. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі выратаваны быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

У Дагестане казёл гойдаўся на электраправадах, як на арэлях ВІДЭА

У Баранавічах мужчына ўсю ноч прасядзеў на слупе

У Расонскім раёне бусел пакалечыўся, заблытаўшыся ў галінах дрэва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула