БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуць рашаць праблему падтаплення вуліц

13.08.2023 / 12:45

Nashaniva.com

Для абслугоўвання сетак ліўневай каналізацыі Мінска купяць новую каналапрамывальную машыну.

Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць «Мінск-Навіны».

Спецтэхніка павінна дапамагчы ў вырашэнні праблемы падтаплення вуліц горада падчас моцных дажджоў.

На дадзены момант у сталіцы налічваецца 108 месцаў падтаплення. Гэта ўчасткі, на якіх хоць бы раз фіксавалі вялікую колькасць вады падчас ліўняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула