Неймар перабіраецца ў Саудаўскую Аравію
Кантракт бразільца з клубам «Аль-Хіляль» разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года, напісаў у сацсетках вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.
Неймар. Фота: Masashi Hara / Getty Images
Рамана дадаў, што бразілец сёння здае медыцынскія аналізы, пасля чаго адправіцца ў Саудаўскую Аравію.
Футбаліст будзе выступаць пад нумарам 10, а яго прэзентацыя адбудзецца на гэтым тыдні.
ПСЖ атрымае 100 мільёнаў еўра, вяртанне ў «Барсу» немагчымае.
Дарэчы, новы сезон у Саудаўскай Аравіі стартаваў на мінулых выходных.
Неймар выступаў за ПСЖ з 2017 года, ён згуляў за парыжскі клуб 112 матчаў, забіў 82 мячы. За «Барселону» (2013-2017) Неймар правёў 123 паядынкі, забіў 68 мячоў.
Чытайце таксама:
Крышціяну Раналду выйграў першы трафей у новым клубе
Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся
У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы