У Мінску за раніцу адбылося чатыры ДТЗ з матацыклістамі
Яны адбыліся як на захадзе сталіцы, так і ва ўсходняй частцы горада, паведамляе ДАІ горада. І ўклаліся ў часавы прамежак адна гадзіна.
Фота: ДАІ
Першае ДТЗ адбылося каля 06:50 на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна. 24-гадовы кіроўца каршэрынгавага «Фальксвагена», выехаўшы на чырвоны сігнал, сутыкнуўся з 32-гадовым матацыклістам.
***
Фота: ДАІ Мінска
У 07:00 23-гадовы матацыкліст на Yamaha рухаўся па з'ездзе з вуліцы Сяліцкага ў напрамку Партызанскага праспекта, ён не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў агароджу.
***
Фота: ДАІ Мінска
Трэцяе ДТЗ. Каля 07:40 60-гадовая кіроўца аўтамабіля Suzuki пры выездзе з дваровай тэрыторыі паблізу дома №71 па вуліцы Пляханава пры павароце налева не прапусціла матацыкл Suzuki і сутыкнулася з ім. 23-гадовы матацыкліст дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
***
І апошняе пакуль ДТЗ. Каля 07:50 паблізу дома №31 па вуліцы Ваўпшасава 47-гадовая жанчына на «Ладзе» пры выездзе з двара пры павароце налева не прапусціла матацыкл «Мінск».
35-гадовы матацыкліст з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу.
Чытайце таксама:
ДТЗ пад Рэчыцай — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
У Віцебску сышоў з рэек трамвай
Страшнае ДТЗ у Ганцавіцкім раёне: 18-гадовы пасажыр загінуў, трое аднагодкаў шпіталізаваныя