БЕЛ Ł РУС

Брат Вітольда Ашурка: У Бярозаўцы з мінулага тыдня затрыманыя 9 чалавек

17.08.2023 / 9:47

Nashaniva.com

Брат загінулага Вітольда Ашурка са спасылкай на свае крыніцы распавёў «Позірку», што з нядзелі, 13 жніўня, затрымана 6 чалавек. На мінулым тыдні таксама былі затрыманыя 3 супрацоўнікі шклозавода «Нёман», які знаходзіцца ў горадзе.

Пікет Вітольда Ашурка ў Бярозаўцы. Фота: pozirkonline / Telegram

«На завод ідэолагам прызначылі кадэбэшніка, не мясцовага, ён перабірае справы працоўных», — кажа актывіст.

Андрэй Ашурак лічыць, што гэта робіцца для застрашвання людзей, «каб людзі не толькі не супраціўляліся, а нават не падумалі пра супраціў».

Ашурак гаворыць, што не ўсе імёны затрыманых вядомыя.

Андрэй Ашурак — брат мясцовага актывіста Вітольда Ашурка, які ў студзені 2021 года быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі, а ў маі таго ж года памёр пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі. Андрэй цяпер за мяжою.

Чытайце таксама:

У Наваградку адбыліся затрыманні завадчан — праваабаронцы

Беларуская рэчаіснасць. Дырэктара Гістарычнага архіва прызначылі пазаўчора, а сёння ўжо затрымалі сем чалавек

68-гадовую жанчыну асудзілі да шасці гадоў калоніі за палітычныя каментары

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула