БЕЛ Ł РУС

Работнікі культуры і адукацыі Гарадоччыны размалявалі прыпынкі да Дня беларускага пісьменства. І ўзяліся за дамы

22.08.2023 / 14:28

Nashaniva.com

У Гарадку вядзецца падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які мае адбыцца 2-3 верасня. Да гэтай даты ў райцэнтры на Віцебшчыне праводзіцца добраўпарадкаванне. З работнікаў устаноў культуры, адукацыі, спорту і турызму стварылі адмысловую творчую групу для афармлення транспартных прыпынкаў па маршруце Гарадок — Астраўляны. Гэтая вёска — малая радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай паэмы «Тарас на Парнасе».

Фота: garadvest.by

Падчас планавання праграмы Дня беларускага пісьменства вялася размова і пра ўсталёўку помніка Канстанціну Вераніцыну ў Астраўлянах, але ідэя аказалася вельмі затратнай і складанай для выканання.

Фота: garadotskivesnik / instagram.com

Было вырашана абмежавацца інфармацыйным шчытом, дзе размесцяць факты біяграфіі літаратара і звесткі пра ягоную паэму. І размаляваць аўтобусныя прыпынкі па дарозе на вёску.

Фота: garadotskivesnik / instagram.com

Фота: garadotskivesnik / instagram.com

Скончыўшы працу на прыпынках, творчая група работнікаў культуры і адукацыі ўзялася за «стварэнне муралаў з цытатамі беларускіх класікаў» — так гучна іхны від дзейнасці назвалі мясцовыя чыноўнікі.

Фота: garadvest.by

Такіх малюнкаў на сценах запланавана зрабіць каля дзясятка.

Фота: garadvest.by

Што яшчэ да візуальнага афармлення святкаванняў, то ўжо анансавана, што выявы і цытаты пісьменнікаў нанясуць на вагоны аднаго з дызель-цягнікоў «Віцебск-Езярышча», які праходзіць цераз Гарадок. Эскізы выяваў ужо гатовыя, але каму даручаць рабіць малюнкі, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула