Мінскі метрапалітэн паказаў аздабленне яшчэ адной будучай станцыі
Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць яшчэ адна станцыя трэцяй лініі — гэтым разам «Камароўская».
Фота: Мінскі метрапалітэн
Асноўнае асвятленне платформеннага ўчастка станцыі «Камароўская» ў двухсветлавой прасторы размяшчаецца на бэльках паміж калонамі, паведамляе метрапалітэн у сваім тэлеграме.
Мінскі метрапалітэн
У аднаўзроўневай зоне платформы асвятленне забяспечваецца за кошт лінейных святлодыёдных свяцільняў.
Фота: Мінскі метрапалітэн
Таксама выкарыстоўваецца дэкаратыўнае асвятленне за карнізамі, якое стварае пэўныя светлавыя спецэфекты на паверхнях вонкавага бетону і якое дазваляе паказаць яго архітэктурную выразнасць.
Фота: Мінскі метрапалітэн
Фота: Мінскі метрапалітэн
Чытайце таксама:
Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць станцыя «Пярэспа»
Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць станцыя «Прафсаюзная»
На выхадзе са станцыі метро «Інстытут культуры» з'явіліся прыгожыя муралы