БЕЛ Ł РУС

«Гомсельмаш» тэсціруе суперкамбайн са штучным інтэлектам

23.08.2023 / 17:7

Nashaniva.com

ААТ «Гомсельмаш» праводзіць тэставыя выпрабаванні суперкамбайна з сістэмай кагнітыўных тэхналогій расійскай вытворчасці. Пра гэта расказаў гендырэктар холдынга Аляксандр Новікаў, паведамляе БелТА.

Па словах кіраўніка прадпрыемства, новая тэхніка створаная на аснове вядомай на рынку машыны прэміум-класа, абсталяванай гібрыднай схемай абмалоту і сепарацыі GS2124. Вынік «разумнага» камбайна, паводле ацэнак экспертаў, мае быць на 20—25% вышэйшым, чым у звычайнага.

Як абяцае Аляксандр Новікаў, новы камбайн «бачыць» практычна ўсё тое ж, што і чалавек, сігнал будзе перадавацца на бартавы камп'ютар, а машына сама будзе рэагаваць на сітуацыю і рабіць пэўныя карэкціроўкі. Механізатару ж застанецца толькі назіраць за працэсам.

У 2023 годзе «Гомсельмаш» мае намер выпусціць звыш 200 такіх мадэляў. Але беспілотнае кіраванне, па словах Новікава, у гэтай справе пакуль немагчыма. Механізатар па-ранейшаму павінен будзе знаходзіцца ў машыне на выпадак няштатных сітуацый, напрыклад, калі тэхніка сутыкнецца з вялікім камнем, схаваным пад пасевамі. 

Чытайце таксама:

У Чэрыкаўскім раёне ад удару токам загінуў камбайнер

«Аднойчы папрасілі намаляваць аголеную жанчыну на камбайне». Мастак-аэраграфіст з Гродна расказаў, ці можна зарабіць на гэтым хобі

На жніве ў Любанскім раёне загінуў 18-гадовы памочнік камбайнера

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула