Супрацоўніцу «Нафтана» арыштавалі на 15 сутак за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы
Суддзя Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла за падпіску на два «экстрэмісцкія» каналы арыштаваць на 15 сутак камплектоўшчыцу вырабаў і інструменту цэха № 021 ААТ «Нафтан» Ніну Барысаву.
Фота: Нафтан
Паводле матэрыялаў справы, мясцовыя супрацоўнікі міліцыі выявілі, што на старонцы ў фэйсбуку«правапарушальніца» размясціла экстрэмісцкія матэрыялы са спасылкай на каналы «Радыё Свабода», «Белсат».
У судовым паседжанні Барысава сваёй віны не прызнала, указаўшы на тое, што ў 2017 года зарэгістравала ў фэйсбуку старонку і не памятае, калі ажыццявіла падпіску на каналы «Радыё Свабода» і «Белсат», піша «Віцебская вясна».
Чытайце таксама:
Затрымалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова
У жыхара Пастаў забралі тры тэлефоны за лайкі ў «Аднакласніках»