БЕЛ Ł РУС

У акупаваным Бярдзянску пажар на заводзе

27.08.2023 / 16:26

Nashaniva.com

Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў паведаміў, што ў акупаваным Бярдзянску гарыць цэх.

Фота: тэлеграм-канал мэра Мелітопаля Івана Фёдарава

«Народная прыкмета: калі на акупаванай зямлі валіць чорны дым — верагодна, палае нешта варожае», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Ён дадаў, што паводле папярэдняй інфармацыі, пажар на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. І нібыта напярэдадні мясцовыя бачылі, як расійскія войскі завозяць у захопленыя цэхі сваю вайсковую тэхніку.

Фота: тэлеграм-канал мэра Мелітопаля Івана Фёдарава

Пры гэтым прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў заявіў, што гэта проста гарыць прамысловае смецце, а пажарныя ўжо на месцы.

Чытайце таксама:

Залужны сустракаўся на польска-ўкраінскай мяжы з генераламі НАТА і абмяркоўваў контрнаступленне — The Guardian

Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула